РБК: Віктар Януковіч знаходзіцца ў Падмаскоўі

Пра гэта паведамляе агенцтва РБК са спасылкай на аднаго з буйных расійскіх прадпрымальнікаў і высокапастаўленага расійскага чыноўніка.



Па звестках журналістаў,  Віктар Януковіч прыбыў у Маскву ў ноч на аўторак. Зрынутага прэзідэнта нібыта бачылі ў гатэлі "Украіна" (цяпер — Radisson Royal). Група людзей правяла ў клубным рэстаране гатэля на 11-м паверсе амаль усю ноч з аўторка на сераду. Паведамляецца, быццам для гэтага былі задзейнічаныя спецслужбы і прынятыя павышаныя меры бяспекі, обслуговы персанал дапушчаны не быў.



У гатэлі Януковіч не затрымаўся. Цяпер экс-прэзідэнт Украіны знаходзіцца ў клінічным санаторыі "Барвіха" Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Расіі. Праўда, у самім санаторыі запэўніваюць, што такі пастаялец ў іх не зарэгістраваны. Але чыноўнік, на якога спасылаецца РБК, пацвердзіў, што Януковіч сапраўды знаходзіцца ў Падмаскоўі.



Дарэчы, былы генпракурор Украіны Віктар Пшонка таксама можа знаходзіцца ў Маскве. Чалавека, падобнага да яго, карэспандэнт РБК сустрэў у холе гатэля "Украіна" ў сераду днём.



Фота — kazanfirst.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі