“Reconstruction of Perestroika-25”. Адбудова Перабудовы ў 25 малюнках (ФОТА)
Выстава беларускага плаката часоў Перабудовы адкрылася ў Вільні. 6 самых супярэчлівых гадоў "саўка" ўклаліся ў 25 не менш супярэчлівых твораў “Рэканструкцыя Перабудовы-25: беларускі плакат 1985-1991” — гэта сумесны праект Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і Беларскага саюзу дызайнераў. У пэўным сэнсе выстава ўжо з’яўляецца візітнай карткай нашай краіны: плакаты з цікаўнасцю “прымалі” у Дрэздане, Берліне і Варшаве. Як адзначыў Зміцер Сурскі, старшыня Беларускага саюза дызайнераў і адзін з аўтараў ідэі выставы, “алегарычнасць плаката і яго знакавасць дарагога варта”.
У часы Перабудовы плакаты выдаваліся ў дзяржаўных друкарнях, дзяржаўная прапаганда была іх галоўнай мэтай. Аднак у тыя супярэчлівыя часы стала магчымым “таўраваць” сістэму яе ж сродкамі.
У экспазіцыю ўвайшлі копіі рэальных плакатаў, макетаў і слайдаў. Гэта зрабіла выставу максімальна лёгкай у перавозцы і афармленні. Па словах Ягора Сурскага, аўтара ідэі экспазіцыі, канцэпцыя “мабільнай выставы” таксама была часткай задумкі.
Адзін з экспанатаў – плакат “Кадры решают всё” аўтарства Зміцера Сурскага і Таццяны Гардашнікавай трапіў на вокладку аднаго з першых “перабудоўных” часопісаў “Огонёк”. Гэта, напэўна, самае растыражаваны твор беларускага мастацтва, бо на той час наклад “Огонька” складаў 5 мільёнаў асобнікаў.
25 выяваў — гэта толькі малая частка калекцыі плакатаў Беларускага саюзу дызайнераў. Плакатаў бы хапіла на цэлую экспазіцыю спецыялізванага плакатнага музея.