Рэформа Канстытуцыі — ці гэта цяпер самае важнае?
Пра неабходнасць унясення змен у Канстытуцыю ўжо не адзін год гаворыць Аляксандр Лукашэнка. Над сваім варыянтам новай Канстытуцыі даўно і плённа працуе класічная беларуская апазіцыя. Цяпер пра будучую канстытуцыйную рэформу задумаліся і ў офісе Святланы Ціханоўскай. І нават агучылі “5 прынцыпаў новай Канстытуцыі”.
Ці сапраўды дзейную Канстытуцыю неабходна мяняць і ці гэта сёння павінна быць у прыярытэце для прыхільнікаў перамен? Якой бачаць новую Канстытуцыю ў офісе Ціханоўскай? Як беларускае грамадства можа перашкодзіць запланаванай уладамі канстытуцыйнай рэформе? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.