Рэкордны хабар 2018 года ў Беларусі — 80 тысяч еўра

Рэкордны хабар 2018 года ў Беларусі — 80 тысяч еўра

80 тысяч еўра — такі быў самы буйны хабар, зафіксаваны ў Беларусі ў 2018 годзе. Такую лічбу назваў намеснік начальніка ГУБЭЗ МУС Валерый Балабуеў, перадае БЕЛТА.

Паведамляецца, што летась было зарэгістравана 6,3 тысячы злачынстваў па лініі эканомікі. Гэта на 5,7% менш, чым у 2017 годзе.

Супрацоўнікі службы па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю за 2018 годы прадухілілі шкоду інтарэсам дзяржавы на 5,4 мільёна рублёў. Сума канфіскаваных з незаконнага абароту грашовых сродкаў і таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў склала 6,8 мільёна рублёў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі