Рэкордны вынік у футбольным чэмпіянаце Беларусі — 22:0
Дзясяткі галоў у адным футбольным матчы / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У другой лізе чэмпіянату Беларусі па футболе зафіксаваны рэкордны для гэтага сезона вынік — 22:0. Брэсцкі "Цэнтр футбола" разграміў каманду з Драгічына. Каманда з абласнога цэнтра — лідар групы, а яе сапернік зусім не аўтсайдэр, займае 7-е месца.
21 гол брэсцкія футбалісты забілі самі, быў яшчэ і адзін аўтагол.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.