Рэктар БДУКМ Наталля Карчэўская — на бальнічным, прарэктар была на каранціне

Наталля Карчэўская / фота з сацсетак
Наталля Карчэўская / фота з сацсетак

Студэнты БДУКМ скардзяцца, што не могуць пагаварыць з рэктарам Наталляй Карчэўскай

— Пасля падпісанага чароўным чынам загаду аб адлічэнні хлопцаў увесь рэктарат знік — на бальнічны! Нам кажуць, што рэктар — кантакт першага ўзроўню. Яна неяк паспела падпісаць загад аб адлічэнні — і ўсё, — расказвае Еўрарадыё студэнтка БДУКМ Паліна.

Па падрабязнасці мы патэлефанавалі ў прыёмны пакой рэктара БДУК Наталлі Карчэўскай.

— Наталля Уладзіміраўна на бальнічным. Калі выйдзе — пакуль не ведаем. На гэтым тыдні дакладна мы яе не ўбачым, — адказваюць Еўрарадыё ў прыёмным пакоі рэктара.

Але рэктарат універсітэта пры гэтым не паралізаваны. Пра гэта нам расказаў выканаўца абавязкаў рэктара Віктар Языковіч.

— Прарэктар па выхаваўчай працы выйшла з каранціну, яна на працоўным месцы. Прарэктар па агульных пытаннях таксама на працы. Так што гэта нейкія чуткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі