Рэктар інстытута патрапіла ў "чорны спіс" на просьбу адлічанага студэнта

У "чорны спіс" неўязных Еўрасаюза ў ліку 19 беларускіх чыноўнікаў унесены рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута Тамара Алпеева. ЕС прыслухаўся да меркавання студэнта Ўладзіміра Кумца, адлічанага летась з 5-га курса.

У лютым ён напісаў ліст у Еўракамісію, у якім, акрамя Тамары Алпеевай, згадаў генеральнага дырэктара інстытута Аляксандра Алпеева і старшыню аддзела кадраў Алену Сталярову. Яны, па словах Уладзіміра Кумца, кіравалі працэсам адлічэння, падмянялі ведамасці і давалі ілжывыя сведчанні на судовым працэсе. Цяпер ён будзе пісаць яшчэ адзін ліст аб унясенні ў "чорны спіс" неўязных гендырэктара інстытута Аляксандра Алпеева.

Кумец: "Буду пісаць таксама пазоў наконт генеральнага дырэктара, бо ён аддаваў загад аб маім адлічэнні".
Нагадаем, Уладзімір Кумец быў адлічаны неўзабаве пасля арганізацыі сходу мясцовых жыхароў па вылучэнні Ўладзіміра Някляева на Усебеларускі сход. Па яго словах, адзнака 9 за іспыт па англійскай мове, пастаўленая ў заліковую кніжку, ва ўніверсітэцкай ведамасці была зменена на 3.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі