Рэмайстраваны альбом "Океана Ельзи" больш не будзе цікавы радыёстанцыям

Украінскі гурт "Океан Ельзи" перарабіў свой апошні альбом "Dolce Vita". Рэмайстраваны дыск з'явіцца ў музычных крамах з 1 снежня, паведамляе афіцыйны сайт. Рэмайстарынг "Dolce Vita" выконваўся ў Амерыцы, у студыі легендарнага гукарэжысёра Боба Людвіга, які за 50 гадоў сваёй кар'еры працаваў больш чым з тысячай музыкаў, сярод якіх Jimi Hendrix, Nirvana, Queen, Led Zeppelin, David Bowie, Madonna, Radiohead , Rolling Stones, Metallica і іншыя.

Па словах Святаслава Вакарчука, цяпер "Dolce Vita" будзе гучаць трохі цяжэй. Напрыклад, у такіх песнях як "Небо над Дніпром", "Більше для нас", ці "Онлайн" будзе больш гітар, а сам гук стаў "злейшым"...



"Магчыма, гэта не будзе так цікава радыёстанцыям, але гэта сапраўды будзе цікава нашым прыхільнікам: гук стаў бліжэй да канцэртнага гучання. Шкада, што мы не змаглі гэты майстарынг зрабіць пад асноўны рэліз", - каментуе змены лідар ОЕ.

Таксама гурт плануе рэмайстраваны альбом выдаць на вініле.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі