Ірыне Халіп працягнулі хатні арышт да 13 траўня
Мінгарсуд працягнуў меру стрымання для жонкі экс-кандыдата Андрэя Саннікава, журналісткі Ірыны Халіп.
Пра гэта Радыё "Свабода" паведаміла маці абвінавачанай Люцына Бяльзацкая: "Працягнулі ёй меру стрымання — хатні арышт да 13 траўня. Магчыма, разлічваюць да таго часу ўсё скончыць, не ведаю".