1 снежня бензін падаражэе на 10%?
1 снежня чакаецца чарговае падвышэнне рознічных коштаў на нафтапрадукты. Кошты на паліва ўзрастуць на 10%.
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла крыніца ў канцэрне "Белнафтахім". У прэс-службе канцэрну гэтую інфармацыю традыцыйна не каментуюць.
Нагадаем, што ад пачатку гэтага года кошты на паліва ў Беларусі павялічваліся дзесяць разоў, апошні раз — 10 лістапада. Тады бензін падаражэў у сярэднім на 3,5%, дызельнае паліва — на 7%.
Сёння бензін Нармаль-80 каштуе 4900 рублёў за літр, АІ-92 — 5150, АІ-95 — 5550, дызпаліва — 5750 рублёў.