17 красавіка — Сусветны дзень гемафіліі

Гемафілія — гэта захворванне, пры якім у чалавека кепска згортваецца кроў і ён можа загінуць ад спантаннага ўнутранага кровазліцця ці ў выніку хірургічнай аперацыі. Гэта генетычныя хвароба, на якую звычайна пакутуюць толькі мужчыны, а жанчыны з’яўляюцца толькі яе носьбітамі і могуць перадаваць сваім дзецям.

Гэта хвароба была ў 18-20 стагоддзях распаўсюджаная сярод еўрапейскіх манархаў, якія звычайна радніліся паміж сабой. Таму гемафілію называлі “каралеўскай хваробай”. Цяпер хваробу дыягнастуюць у аднаго з 10 тысяч немаўлят мужчынскага полу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі