Курсы долара і еўра працягваюць зніжацца
У пятніцу на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс долара знізіўся на 10 рублёў і цяпер складае 8 510 рублёў. Патаннеў на 30 рублёў еўра, яго кошт — 11 120 рублёў. Знізіўся і курс расійскага рубля — ён патаннеў на 1 рубель, курс — 276,5 беларускага рубля.
Нагадаем, учора курс долара знізіўся на 50 рублёў, курс еўра — на 80.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.