20 замежнікаў, якія супраціўляліся міліцыі, атрымалі штрафы і суткі

Іх затрымалі ў навагоднюю ноч каля Палаца спорту. Як паведамляе БЕЛТА, вялікая група "выхадцаў з Азіяцкага рэгіёну... паводзілі сябе непрыстойным чынам у адносінах адзін да аднаго і да навакольных". На праваахоўнікаў яны не рэагавалі. Больш таго, спрабавалі аказаць супраціў супрацоўнікам міліцыі.

У выніку было затрымана 20 чалавек, з якіх 18 — грамадзяне Туркменістана, якія навучаюцца ў Мінску, двое — грамадзяне Узбекістана, працаўнікі замежнага прадпрыемства. На іх склалі пратаколы аб дробным хуліганстве.

Як паведамляе "Интерфакс-Запад", у судзе разглядаліся справы толькі 18 чалавек. Восем атрымалі па 2 сутак адміністрацыйнага арышту, дзесяць — па 20 долараў штрафу. Паколькі асуджаныя на арышт ужо адбылі свой тэрмін за кратамі, іх адпусцілі пасля агучвання прысуду.


100 туркменаў і ўзбекаў супраціўляліся мінскай міліцыі, 20 затрымалі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі