25-гадовую жыхарку Мінскай вобласці асудзілі за гандаль людзьмі
11 траўня набыў моц прысуд у дачыненні жыхаркі аднаго з райцэнтраў Міншчыны, якая вывезла ў Турцыю сем беларусак.
Жанчына была замужам за грамадзянінам Турцыі і гэта дазволіла ёй увайсці ў злачынную змову з жыхарамі гэтай краіны. Асуджаная падбірала для вербавання маладых і малазабяспечаных жанчын і падманным чынам вывозіла іх за мяжу. Там яны траплялі ў рабства ў адным з начных клубаў, дзе ім трэба было займацца кансумацыяй — то бок, яны забаўлялі кліентаў клуба сумесным піццём спіртнога. Жанчынам нічога не плацілі і не дазвалялі пакідаць клуб, за імі вялі нагляд.
Дзве беларускі адважыліся звярнуцца ў дыппрадстаўніцтва сваёй краіны ў Турцыі і толькі дзякуючы гэтаму змаглі вярнуцца дадому, паведамляе БелаПАН.