30 чэрвеня ў Мінску падпішуць дамову на рэканструкцыю стадыёна “Дынама”
Займацца гэтым узялася венгерская кампанія "Грабаплан".
З 29 чэрвеня па 1 ліпеня ў Мінску з рабочым візітам знаходзіцца дэлегацыя дзелавых колаў Венгрыі. Яе ўзначальвае дзяржаўны сакратар Міністэрства нацыянальнай эканомікі Роза Надзь.
У рамках візіту венгерская дэлегацыя прыме ўдзел у цырымоніі падпісання дамовы
на рэканструкцыю вялікай спартовай арэны сталічнага стадыёна
"Дынама". Заяўлены кампаніяй-выканаўцам тэрмін рэалізацыі праекта
складае 28 месяцаў. Меркаваныя тэрміны пачатку будаўнічых работ -- лістапад
2012 года, а каштаваць яны будуць каля 150 мільёнаў еўра, паведамляе БелаПАН.