31 траўня ва Ўроцлаве пачаліся Дні Беларускай культуры (праграма)
У праграме - сустрэчы з Мілінкевічам, Арловым і Шушкевічам, спектакль моладзевага пластычнага тэатра, канцэрт гурта “RECHA” і іншае.
Арганізуе фэст ініцыятыва "За нашу і вашу свабоду". Распавядае прадстаўнік ініцыятывы Арцём Дубскі.
Дубскі: “Сёння ў нас урачыстае адкрыццё, якое пройдзе на галоўным рынку Вроцлава. У ім возьмуць удзел арганізатары. Будзе ўрачыстая прамова, усё ахвотныя змогуць выказацца. І гэтым будуць распачатыя тыя 6 дзён, якія дапамогуць прадставіць Беларусь у Польшчы. Спадзяюся, што гэта будзе добрай традыцыяй, а не разавым мерапрыемствам”.
Нагадаем, што акцёраў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы запрасілі на Дні беларускай культуры. Але ж Міністэрства культуры прыняло рашэнне не пускаць трупу на гастролі.
Як паведаміў "Радыё Рацыя" кіраўнік фундацыі "За вашу і нашу вольнасць" Мікалай Іваноў, кіраўніцтва тэатра нават не хавала ў размове з ім таго, што рашэнне не пускаць трупу ва Уроцлаў было палітычна матываваным. Планавалася, што купалаўцы сыграюць два спектаклі "Пінская шляхта". З тэатрам падпісалі дамову, гатовыя былі выплаціць акцёрам грошы. Аднак начальства палічыла, што артысты могуць сустрэцца ва Ўроцлаве з апазіцыяй і таму не адпусціла іх у Польшчу.
Праграма мерапрыемстваў:
31/05/2011 — Ўрачыстае адкрыцьцё з прэзэнтацыяй выставы сучаснага жывапісу Беларусі. Пасаж “Ossolineum”, а 17-й гадзіне на Рынку
31/05/2011 - Вечар беларускай паэзіі. Сустрэча з паэтам Уладзімірам Арловым. Пасаж “Ossolineum” а 17-й гадзіне на Рынку
02/06/2011 —моладзевы пластычны тэатр, Тэатр лялек, 18.000
3/06/2011 — моладзевы пластычны тэатр, Тэатр лялек, 18.000
4/05/2011 — Вечар Салідарнасьці з палякамі на Беларусі. З удзелам старшыні незарэгістраванага Саюзу беларускіх палякаў Анжэлікі Арэхва, Анжалікі Борыс ды Тадэўша Ґавіна. Заля Вітражова, што на Пляцы Сольным (ад 16-й па 17 гадзіну)
04/05/2011 — Канцэрт гурту “Recha” на Пляцы Сольным (а 20-й гадзінe)
05/05/2011 — Вечар Салідарнасьці з народам Беларусі. З удзелам Аляксандра Мілінкевіча, Станіслава Шушкевіча, Інны Кулей ды іншых лідэраў дв прадстаўнікоў Беларускай апазыцыі. Заля Вітражова, што на Пляцы Сольным (ад 16-й па 17 гадзіну)