815 чалавек набыло ў “Беларусбанку” валюту на сацыяльна значныя мэты
Агульны аб’ём праданай на такія патрэбы валюты склаў 345 тысяч долараў, 210 тысяч еўра і болей за 10 мільёнаў расійскіх рублёў.
Асноўная маса зваротаў звязана з аплатай навучання і пражывання студэнтаў за мяжой, найперш у Расіі. “Беларусбанк” таксама прадае валюту для лекавання за мяжой і для выезду з краіны ў сувязі з цяжкай хваробай ці смерцю сваякоў.
Апроч таго пачасціліся звароты спартовых клубаў і творчых калектываў, якія едуць за мяжу. Таксама прадаюць валюту для праграмаў аздараўлення дзяцей, пацярпелых у выніку аварыі на ЧАЭС, паведамляе БелаПАН.