Абвяргаецца інфармацыя пра затрыманне ў ЗША алігарха Рамана Абрамовіча
Адзін з самых багатых людзей Расіі знаходзіцца на волі.
Прадстаўнік расійскага мільярдэра Рамана Абрамовіча абверг паведамленні СМІ аб затрыманні бізнэсмена ў Злучаных Штатах. "Гэта не адпавядае сапраўднасці", — сказаў Джон Ман РІА "Новости".
Пра затрыманне ў ЗША Абрамовіча паведаміла РБК-ТВ, якое спасылалася на свае крыніцы. Імя Рамана Абрамовіча прыгадваецца з нагоды смерці ў Вялікабрытаніі алігарха Барыса Беразоўскага. У 2012 годзе Абрамовіч выйграў суд у Беразоўскага, які хацеў спагнаць з яго 5,5 млрд долараў.
Прычына смерці Беразоўскага можа быць названая ўжо сёння
Фота — ria.ru