Ад 1 чэрвеня даражэе "камуналка"
Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №486 ад 28 траўня.
Як інфармуе БЕЛТА, плацяжы сям'і з трох чалавек, якая пражывае ў тыпавой двухпакаёвай кватэры (агульнай плошчай 48 кв.м) з улікам ацяплення ўзрастуць на r17 тысяч рублёў. Паведамляецца, што з іх 10 тысяч — гэта падаражэнне цеплавой энергіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння, а 7 тысяч — паслугі водазабеспячэння і каналізацыі.
Такім чынам, камунальныя паслугі ў двухпакаўёцы для сям'і з трох чалавек улетку будуць складаць каля 140 тысяч рублёў, у ацяпляльны сезон — каля 220 тысяч.
У прэс-службе Саўміна нагадваюць, што тарыфы для насельніцтва на паслугі водазабеспячэння і каналізацыі не пераглядаліся з лютага 2011 года.
Фота — Reuters