Адгалоскі забойства сякерай: Арменія разарвала дыпадносіны з Венгрыяй

Як паведамляе gazeta.ru, прычына канфлікту ў жудасным забойстве ў лютым 2004 года. Тады ў Будапешце загінуў лейтэнант армянскай арміі Гурген Маргаран, які праходзіў курсы англійскай мовы ў рамках праграмы NATO "Партнёрства дзеля міру". Яго засёк сякерай слухач тых жа курсаў азербайджанскі афіцэр Раміль Сафараў.

У 2006-м забойца атрымаў у Венгрыі пажыццёвы прысуд без права на памілаванне на працягу 30 гадоў. Аднак у мінулую пятніцу Раміля Сафарава выдалі ў Азербайджан, дзе ён быў памілаваны прэзідэнтам Ільхамам Аліевым.

"Ні я, ні народ Арменіі не прымаюць гэтага. Армянскі народ гэтага не даруе", — заявіў прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян.

Фота — ct.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі