Адключэнне расійскай электраэнэргіі пераносіцца на 27 чэрвеня

Раней кампанія планавала зрабіць гэта 22 чэрвеня з прычыны запазычанасці “Белэнэрга”. Як паведамляе РИА Новости, літаральна толькі што прайшлі перамовы расійскай кампаніі з беларускімі партнёрамі і вырашана пачакаць.

9 чэрвеня "Интер РАО ЕЭС" абмежавала пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь у сувязі з запазычанасцю ў 1,5 мільярда расійскіх рублёў. Наша краіна заявіла, што мае праблемы з набыццём валюты. Па выніках двухбаковых перамоваў быў падпісаны графік плацяжоў, згодна з якім беларускі бок абавязаўся пагасіць запазычанасць за расійскую электраэнэргію да 5 ліпеня. 13 чэрвеня пастаўкі былі цалкам адноўленыя, а ўжо 15 чэрвеня “Белэнэрга” ажыццявіў першы транш у межах пагашэння запазычанасці перад "Интер РАО ЕЭС".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі