Адміністрацыя прэзідэнта адказала маці асуджанага на смерць тэрарыста

1 лютага маці асуджанага за тэракт у мінскім метро Уладзіслава Кавалёва звярнулася ў Канстытуцыйны суд. Яна прасіла разгледзець на адпаведнасць Канстытуцыі Крымінальна-выканаўчы кодэкс, які не прадугледжвае прыпыненне смяротнага пакарання ў сувязі са зваротам асуджанага ў міжнародныя інстанцыі. У сувязі з гэтым Любоў Кавалёва засцерагаецца, што прысуд у дачыненні сына могуць выканаць да канчатковага разгляду справы ў Камітэце ААН па правах чалавека.

Але жанчыне адказалі, што права на зварот у Канстытуцыйны суд маюць толькі спецыяльна ўпаўнаважаныя Канстытуцыяй органы. 6 лютага маці асуджанага на смерць разаслала лісты ва ўсе арганізацыі, якія могуць звяртацца ў КС, у тым ліку ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Адказ адтуль прыйшоў 18 лютага. У лісце сказана, што “мэтазгодны комплексны прававы аналіз з удзелам кампетэнтных дзяржаўных органаў”, паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, які кансультуе Кавалёву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі