Адміністрацыя прэзідэнта праверыць законнасць будаўніцтва дома для спецназу
Яе кіраўнік Уладзімір Макей даручыў юрыстам зрабіць гэта на працягу тыдня.
Гаворка ідзе пра пачатак пабудовы 16-павярховіка ў мінскім мікрараёне Уручча-2, на вуліцы Русіянава (першага з шасці запланаваных). Жыхары прылеглых дамоў яшчэ ад 2005 года выступаюць супраць ушчыльнення забудовы. Яны перакананыя, што новае будаўніцтва пазбавіць іх зялёнай зоны і дзіцячых пляцовак. Былі сабраныя чатыры тысячы подпісаў, якія дасылаліся ў Адміністрацыю прэзідэнта і ў Мінгарвыканкам.
Нарэшце, прадстаўніца ініцыятыўнай групы жыхароў мікрараёна Валянціна Малюціна змагла сустрэцца з Уладзімірам Макеем і выкласці яму аргументы людзей, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва, інфармуе БелаПАН.
Фота — ep-by.org