Адпачынак на Нарачы каштуе як у Турцыі, а месцаў ужо няма

120326 Martin Adpa4ynak.mp3

Адпачыць у беларускім санаторыі “Сосны” два тыдні каштуе 6 мільёнаў на аднаго чалавека. Гэта калі браць люкс у разгар летняга сезону. За год кошты тут падняліся ўдвая!

“У нас даражэй, чым у шматлікіх здраўніцах, бо ў нас харчаванне – шведскі стол 4 разы на дзень, а прадукты цяпер дарагія. І плюс –  аздараўляльныя працэдуры, якія складаюцца адмыслова для чалавека”, - распавядаюць у “Соснах” ад Упраўлення справамі прэзідэнта.



Так выглядаюць нумары ў "Соснах" (onliner.by)

І месцаў на лета ў санаторыі ўжо няма! Як даведалася Еўрарадыё, каля 40% адпачываючых – расіяне. Кошты для іх іншыя: люкс на суткі каштуе 760 тысяч. Астатнія – беларусы, якія ездзяць сюды ўжо па 30 гадоў. Канкурэнцыі з Турцыяй ці Егіптам у “Соснах” не баяцца.

“У Турцыі ж проста адпачынак. А да нас едуць за рэлаксам, за цішынёй. Але мы робім зніжкі, калі адчуваем, што дорага”.

“У Турцыі ж проста адпачынак. А да нас едуць за рэлаксам, за цішынёй. Але мы робім зніжкі, калі адчуваем, што дорага”.

Адпачынак на ўзбярэжжы Міжземнага мора ў Мармарысе ў Турцыі, каштуе як і “Сосны” – каля 12 мільёнаў на дваіх.

“Трохзоркавы гатэль, курорт Мармарыс на 10 дзён, усё ўключана, будзе каштаваць 1,5 тысячы долараў на дваіх. І гэта самыя высокія кошты, бо ліпень папулярны месяц”, – кажуць у турагенцтве “Алатан тур”.

“Трохзоркавы гатэль, курорт Мармарыс на 10 дзён, усё ўключана, будзе каштаваць 1,5 тысячы долараў на дваіх. І гэта самыя высокія кошты, бо ліпень папулярны месяц”.

Санаторый “Юнацтва” на ўзбярэжжы Мінскага мора каштуе столькі ж – люкс з джакузі абыходзіцца ў 430 тысяч на дзень на чалавека. Значыць, за 2 тыдні на аднаго – каля 6 мільёнаў.

Нумар у санаторыі "Юнацтва".

Пры гэтым кошты ў беларускіх санаторыях мяняюцца па некалькі разоў на год.

“Мы сёння чакаем новыя кошты, - распавядаюць у санаторыі “Свіцязь”, - Люкс на сёння каштуе 219 тысяч за суткі. Але пасля сёння кошты могуць вырасці ўдвая”.

У такіх умовах з беларускімі санаторыямі цяжка працаваць. У Польшчы Еўрарадыё знайшло толькі адно агенцтва, якое адпраўляе сваіх турыстаў у Беларусь.

“Цэны кожны раз трэба папраўляць, бо ў іх цэны нестабільныя.  Яны змяняюцца кожныя тры месяцы. Апроч гэтага, мы не маем усяго, бо збольшага даўно ўжо няма месцаў. Месца рэзервуюць, і толькі калі прыходзіць тэрмін пацвердзіць рэзервацыю, яны падаюць нам цэны.  Калі кліент згаджаецца, то так. А калі не, то рэзервацыя анулюецца”, – кажуць у польскім турагенцтве “Alex”.

Дарэчы, святкаванне Дня волі абышлося арганізатарам, амаль як двухтыднёвы адпачынак на Нарачы на аднаго. Пяць мільёнаў за паслугі міліцыі і лекараў.

Фота: tribune.by, otzyv.ru, sosny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі