Адпушчаныя захопленыя ў Лівіі журналісты "Комсомольской правды"
Сёння спецыяльных карэспандэнтаў газеты "Комсомольская правда" і тэлеканала "НТВ" узялі ў палон лівійскія паўстанцы.
Увечары журналістаў "КП" адпусцілі, лёс здымачнай групы "НТВ" па-ранейшаму невядомы.
Спецыяльныя карэспандэнты газеты "Комсомольская правда" Дзмітрый Сцешын і Аляксандр Коц, а таксама здымачная група тэлеканала “НТВ” былі затрыманыя каля лівійскага гораду Адждабія ў пятніцу каля 13.10 паводле Маскоўскага часу. Па спадарожнікавай сувязі яны паспелі перадаць, што прадстаўнікі апазіцыі вязуць іх у невядомым кірунку. Пазней стала зразумела, што журналістаў для высвятлення акалічнасцяў вязуць у бок Бенгазі — горада-апоры лівійскай апазіцыі, паведамляе РІА Новости.
З просьбай хутчэйшага ўрэгулявання інцыдэнту з захопам расійскіх журналістаў у Лівіі Расія звярнулася ў Сакратарыят ААН. Пастаянны прадстаўнік Расиі пры НАТО Дзмітрый Рагозін папрасіў НАТО садзейнічаць у вызваленні журналістаў.