Адвакат і жонка Статкевіча паспрабуюць сустрэцца з ім у турме
14 студзеня экс-кандыдата ў прэзідэнты этапавалі ў Магілёўскую турму са Шклоўскай калоніі.
17 студзеня Марына Адамовіч разам з адвакатам мае намер сустрэцца з мужам у турме, паведамляе "Радыё Свабода".
Нагадаем, што 12 студзеня ў шклоўскай калоніі над Мікалаем Статкевічам адбыўся суд. Ён задаволіў патрабаванне адміністрацыі калоніі перавесці Статкевіча на турэмны рэжым на тры гады. Вясной 2011 году экс-кандыдат быў асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю масавых беспарадкаў.