Адвакатак Бахціну і Ліпкіну пакуль не пазбаўляюць ліцэнзіяў

Ганна Бахціна і Дар’я Ліпкіна абаранялі фігурантаў справы 19 снежня — Ірыну Халіп і Мікіту Ліхавіда. 26 ліпеня адвакаткі не прайшлі пазачарговую атэстацыю, якую правяло міністэрства. Пасля гэтага праваабаронцы звярнуліся ў ААН у сувязі з ціскам на беларускіх адвакатаў.

Але ў Мінюсце называюць паклёпніцкай тую інфармацыю, якая змяшчаецца ў звароце праваабаронцаў. У прыватнасці, чыноўнікі адмаўляюць тое, што абедзвюх адвакатак пазбавяць ліцэнзіяў. Ад Беларускага Хельсінкскага камітэту, які быў сярод падпісантаў звароту, патрабуюць тлумачэнняў па “фактах паклёпніцкай інфармацыі”.

Як стала вядома БелаПАН, Ганна Бахціна 2 жніўня абскардзіла рашэнне атэстацыйнай камісіі Мінюста і сапраўды застаецца пры ліцэнзіі. Адвакатка таксама патлумачыла, што атэстацыйная камісія не прымае рашэнні аб пазбаўленні ліцэнзіі, а толькі дае ацэнку дзейнасці абаронцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі