Афіцыйныя прафсаюзы на мітынгу патрабавалі "годнай аплаты працы" (фота)

1 траўня, у Міжнародны дзень працы, афіцыйныя прафсаюзы правялі святочны мітынг у скверы імя Янкі Купалы ў Мінску. Удзел у ім узялі працоўныя дзяржаўных прадпрыемстваў сталіцы, прадстаўнікі некаторых прыватных установаў, а таксама госці з замежжа. У прыватнасці, кіраўнік Мінска Мікалай Ладуцька паведаміў, што святкаваць Дзень працы ў Мінск прыехала дэлегацыя з Кубы.

На мітынгу было поўна разнастайных лозунгаў.

Сярод іх выдзяляўся лозунг пра "годны заробак". Яго можна было заўважыць не раз, не два і нават не тры. Амаль кожны другі калектыў у розных формах выказваў жаданне атрымліваць "нармальны заробак за нармальную працу". 

Сцягі "Мілавіцы" на прафсаюзным мітынгу.

"Камунарка" ў гонар свята зладзіла распродаж шакаладу і цукерак з 15% зніжкай.

Кавалі ператварыліся ў кухараў і смажылі шашлыкі.

Хапала і традыцыйных савецкіх лозунгаў.

Леанід Козік, кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, віншуе працоўных са святам.

Сярод лозунгаў і заклікаў сустракаліся і вельмі арыгінальна аформленыя.

Мэр Мінска Мікалай Ладуцька падчас свайго выступу заявіў, што ў зніжэнні заробкаў вінаватыя тыя, хто заклікае да ўвядзення эканамічных санкцый супраць Беларусі.

Дзяржаўная сімволіка на першатравеньскім мітынгу набывала незвычайныя формы.

Супрацоўніцы Беларускай чыгункі вітаюць чытачоў сайту Еўрарадыё.

Пасіўных удзельнікаў мітынгу ФПБ было значна больш, чым выступоўцаў і плакатаносцаў. Яны мірна пілі піва і елі шашлыкі ў цянёчку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі