АГП прапануе ўнесці ў “чорны спіс” ЕС новых беларускіх чыноўнікаў

Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:
130326_liabedzkaczornyspis.mp3
“Мы звязваем гэта са справамі зніклых палітыкаў. Мы зараз накіравалі зварот да генеральнага пракурора і кіраўніка следчага камітэта, каб нам прадставілі доказ таго, што следства ідзе. Бо ў наступным годзе яно будзе спісанае ў архіў і выкінутае на сметнік. І калі мы атрымаем адпіску, то ёсць падставы для хадайніцтва, каб унеслі іх у спісы”.

Таксама, кажа Лябедзька, варта ўключыць у "чорны спіс" кагосьці з кіраўніцтва КДБ (хто туды яшчэ не патрапіў) — за тое, што ўдзельнікам Плошчы снежня 2010 года не вярнулі ўсе забраныя ў іх рэчы.

Нагадаем, у “чорны спіс” Еўрасаюза ўключаныя 243 чалавекі — беларускія чыноўнікі, суддзі, сілавікі, бізнесоўцы.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі