Відэа брутальнага разгона акцыі ля Чырвонага касцёла
Спецназ нахабна разагнаў людзей, якія запальвалі свечкі ля Чырвонага касцёла ў Мінску. Некаторых валаклі да міліцэйскіх мікрааўтобусаў па зямлі (відэа)
19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Мінску, сабралася блізу 100 чалавек. Людзі згуртаваліся ля Чырвонага касцёла. Каб адзначыць гадавіну прэзідэнцкіх выбараў, яны запалілі свечкі, такім чынам дэманструючы, што лічаць сённяшні дзень жалобнай датай у гісторыі Беларусі.
Прыкладна ў 19:45 пачаўся разгон акцыі. Усяго схапілі блізу 20 чалавек, некаторых валаклі па зямлі ў мікрааўтобусы, што пад’язджалі да плошчы. Астатнія ўдзельнікі акцыі разышліся.
Фатографа Віктара Драчова людзі ў цывільным штурхнулі на зямлю з метровага парапета. У руках ён трымаў здымач, таму не здолеў згрупавацца і моцна пашкодзіў калена.
Затрыманая таксама Юлія Хлашчанкова, назіральніца ад Беларускага хельсінкскага камітэта.
Каля 20:10 стала вядома, што ў Маскоўскі РУУС на двух мікрааўтобусах VW адвезлі 19 чалавек. Да будынка РУУС прыехала машына хуткай дапамогі.
Фота: Bymedia
Хроніка падзеяў 19 снежня 2011 года ў навінах:
Віталя Рымашэўскага ў міліцыі прыкавалі кайданкамі да лавы
Мікіта Ліхавід і Васіль Парфянкоў затрыманыя
Сілавікі рыхтуюцца да акцыі ў Мінску
Рымашэўскі: Падзеі на плошчы – мая персанальная адказнасць
Фота: "Наша ніва".