Акцыя салідарнасці ў Мінску скончылася, траіх затрымалі (відэа, фота)
Удзельнікі акцыі з партрэтамі зняволеных палітыкаў сталі не на самой Кастрычніцкай плошчы, а на супрацьлеглым баку праспекта Незалежнасці, ля скверу.
Акцыя працягвалася літаральна хвіліну. Тры маладых чалавека разгарнулі партрэты палітвязняў і скандавалі "Свабоду!", "Свабоду!". Даволі хутка да іх падышлі супрацоўнікі сілавых структур і затрымалі трох чалавек. Іх з прымяненнем фізічнай сілы зацягнулі ў мікрааўтобус сіняга колеру без нумароў і звезлі з раёну Кастрычніцкай плошчы. Затрыманыя Сяргей Лыскоў, Мікіта Каваленка і Сяргей Вяліччанка.
Пасля гэтага акцыя фактычна скончылася. На плошчы засталося толькі некалькі чалавек, якія не прадпрымалі дзеянняў.