Акцыя "Стоп-бензін 2" пераносіцца ў сувязі з трагедыяй 11 красавіка

"Мы спадзяемся, што выканаўцы і заказчыкі выбуху не застануцца непакаранымі, вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці.

У сувязі з жалобнымі і пахавальнай мерапрыемствамі, якія будуць праходзіць у бліжэйшыя дні, мы прынялі рашэнне перанесці правядзенне рэспубліканскай акцыі "Стоп-бензін 2", прызначаную на 14 красавіка ў дванаццаці гарадах Беларусі, на два тыдні, гэта значыць на 28 красавіка.

Мы лічым, што сёння нам неабходна засяродзіцца на падтрымцы пацярпелых у часе выбуху людзей і іх сем'ях, і не праводзіць акцыю ў гэты складаны перыяд", — гаворыцца ў заяве.

Многія аўтааматары 14 красавіка мелі намер разлічвацца на запраўках дробнымі купюрамі, а на цэнтральных вуліцах стварыць заторы, нагадвае "Салідарнасць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі