Актывіст "Еўрапейскай Беларусі " аштрафаваны за "Свабоду палітвязням!"
Суд Цэнтральнага раёна сёння прысудзіў Аляксандра Кудлаева да штрафу ў памеры 50 базавых велічынь.
Актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" асуджаны паводле артыкула 23.34 ч.3 КоАП РБ (парушэнне правядзення і арганізацыі масавых мерапрыемстваў).
Учора ўвечары Аляксандра затрымалі на мінскай вуліцы Няміга, калі ён спрабаваў вывесіць на мосце расцяжку "Свабоду палітвязням!", паведамляе сайт кампаніі.