Akute, Юрый Стыльскі і нашы журналісты на кватэрніку Еўрарадыё (відэа)

Каб пазмагацца за правы жанчын, музыкі і журналісты сабраліся разам яшчэ напярэдадні 8 сакавіка. На імправізаванай сцэне выступілі адны з лепшых музыкаў мінулага года: Рома Жыгараў і Стас Мытнік з гурта Akute ды Юрый Стыльскі (“Дай Дарогу!”).

Кампанію ім склалі журналісты-музыканты Еўрарадыё: фронтмэн HandemadE Яўген Валошын, вакалістка Hoha band Маша Яр і Ілля Маліноўскі.

На імпрэзу завіталі калегі з іншых СМІ, а таксама нашы суседзі з кампаніі Satio.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі