Алёна Ланская: “Не жадаю мусіраваць тое, што не даказана”

Адразу пасля перамогі ў фінале "Еўрафэсту" Алёны Ланской, у інтэрнэце з'явілася фота яшчэ аднаго агітацыйнага ліста ў яе падтрымку. Гэтым разам галасаваць за 26-гадовую заслужаную артыстку Беларусі раяць навучэнцам з Асіповіцкага раёну. Зразумела, гэта выклікала хвалю абурэння сярод інтэрнэт-карыстальнікаў. Але зусім не здзівіла спявачку:

"Я абсалютна спакойна стаўлюся да таго, што пішуць, — каментуе рэакцыю інтэрнэт-суполкі на сваю перамогу Алёна Ланская. — Калі чалавек робіцца знакамітым і папулярным, у любым выпадку, у яго знаходзяцца як прыхільнікі, так і сапернікі. Таму не жадаю мусіраваць тое, што не даказана, і тое, што нехта падрабіў ці прыдумаў. Хачу яшчэ сказаць, што да канца не было вядома, хто пераможа, бо ў тым жа інтэрнэце увесь час то я была на першым месцы, то Гюнэш, то Litesound. І тут ужо ўсё залежала ад тэлегледачоў і прыхільнікаў".

Нагадаем, што за некалькі дзён да фіналу Еўрафэста з'явілася інфармацыя, што "візітоўку" Алёны Ланской рассылае па дзяржпрадпрыемствах Віцебскі аблвыканкам. Гэты факт Еўрарадыё пацвердзілі ў аршанскім аддзеле культуры.

Еўрарадыё таксама звярнула ўвагу на тое, што падчас абвяшчэння вынікаў "Еўрафэсту" на твары Алёны Ланской не было ні радасці, ні здзіўлення. Спявачка тлумачыць гэта тым, што чакала вынікаў галасавання гледачоў, бо вырашыла, што толькі што абвясцілі пра выбар журы праекта.

Фота: belapan.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі