Алёна Ланская збіраецца ў Баку на Еўрабачанне

120514 Malina Eurovid.mp3

Алёна Ланская паведамляе ў сваім Твітары, што збіраецца ў Баку на Еўрабачанне. Спявачка ляціць самастойна, у якасці гледача.

"Усё ж, у першую чаргу, я еду "балець" за нашу краіну і падтрымаць нашых, - тлумачыць сваё рашэнне Ланская. – Але, у тым ліку, я б хацела паглядзець на тое, як праходзіць конкурс, падрыхтоўка. Мне будзе вельмі прыемна сядзець у зале. Гэта будзе мой першы прыезд на Еўрабачанне. Хацелася, каб і іншыя артысты падтрымалі нашых хлопцаў".

Цікава, што "ЕўраФэст" раней заўсёды трымаў "запаснога" выканаўцу, на выпадак, калі асноўны канкурсант захварэе, ці будзе непрыстойна сябе паводзіць. Але гэтым разам ад дублёра адмовіліся.

"Толькі ў "Бурановских бабушек" ёсць дзве запасныя бабулі, а ў нас ёсць Litesоund, навошта нам запасныя!" - здзіўляецца куратарка беларускай дэлегацыі Анастасія Ціхановіч.

А вось Гюнэш, якая ў 2009 годзе прайграла Пятру Ялфімаву, ездзіла ў Маскву менавіта ў складзе беларускай каманды. Яны лічыць, што гэтая паездка ёй дадала вельмі шмат у прафесійным сэнсе.

 "Мне ніхто не казаў, што я "запасны гулец", проста пашчасціла пабыць на Еўрабачанні з беларускай камандай і ўбачыць конкурс знутры, - узгадвае Гюнэш. - Калі глядзіш Еўрабачанне па тэлебачанні, ды праходзіш розныя адборачныя туры ў сваёй краіне, то бачыш гэты конкурс крыху па-іншаму. А калі знутры, як усё гэта адбываецца, то, натуральна, карцінка адразу змяняецца".

Таму прысутнасць Ланской, на думку Гюнэш, дапаможа ёй у наступным годзе перамагчы ў ЕўраФэсце. Але сама Алёна Ланская пакуль не ведае, ці будзе зноў спрабаваць. Усё залежыць ад... “Бурановских бабушек”!

"Калі перамогуць "Бурановские бабушки", то конкурс "Еўрабачанне" кардынальна зменіць свой фармат, - працягвае спявачка. - Калі раней гэта быў конкурс песні і шоў, то зараз гэта нешта новае, і трэба проста здзіўляць. Таму будзем глядзець пасля гэтага конкурсу. Магчыма, буду ўдзельнічаць, магчыма – не".

Дарэчы, Алёна перакананая, што Litesоund здольныя заняць мінімум пятае месца ў фінале, але першае месца ўсё ж аддае бабулям.

Фота: gate.belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі