Алесь Бяляцкі не атрымаў Сахараўскую прэмію Еўрапарламента

Прэмію імя Сахарава "За свабоду думкі" за 2012 год Еўрапарламент прысудзіў адвакатцы Насрын Сатудэ і рэжысёру Джафару Панахі. Такое рашэнне было прынятае 26 кастрычніка на пленарным паседжанні ў Страсбургу.

Адвакатка Насрын Сатудэ абараняла ў судах удзельнікаў антыўрадавых хваляванняў у Іране ў 2009 годзе. У 2011 году яе абвінавацілі ў нанясенні шкоды нацыянальнай бяспецы Ірана. Жанчыну асудзілі на 11 гадоў турэмнага зняволення.

Рэжысёр Джафар Панахі атрымаў па такім жа абвінавачанні шасцігадовы тэрмін зняволення і забарону здымаць фільмы на працягу 20 гадоў.

Нагадаем, што раней лаўрэатамі Сахараўскай прэміі станавіліся Беларуская асацыяцыя журналістаў і Аляксандр Мілінкевіч.

Фота — flickrhivemind.net і forbes.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі