Алесь Мазанік уражаны ўдзелам у эстафетнай галадоўцы

Менеджар беларускамоўных праектаў Алесь Мазанік скончыў свой трохдзённы ўдзел у эстафетнай галадоўцы за вызваленне палітвязняў. Уражаннямі ён падзяліўся ў сваім блогу ў ЖЖ.

"Хачу адзначыць, што не лічу сябе нават аматарам у гэтай справе, я проста вырашыў выказаць сваю пазіцыю, а таксама праверыць свае здольнасці", — напісаў Мазанік.

"Такім чынам: мінус 3 кг, пэўная млявасць, якая мінула пасля наступнай ночы, досыць спакойна выйшаў на лёгкіх прадуктах, а самае галоўнае, я вытрымаў, маленькі плюсік. А вось вялікім, нават агромністым плюсам сталася падтрымка знаёмых, а што самае нечаканае, незнаёмых. Усё-ткі ёсць у нас салідарнасць, ёсць :)", — падсумаваў Алесь.

У эстафетнай галадоўцы за вызваленне палітвязняў бяруць удзел 12 чалавек. Сярод іх — беларусы Амерыкі, Нямеччыны і Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі