Алеся Бяляцкага сёння этапавалі ў Бабруйскую калонію

Наталля Пінчук: “Першапачаткова я зайшла даведацца, ці знаходзіцца Алесь у турме на Валадарскага. Жанчана, паглядзеўшы карткі, што ў яе былі пад рукой, і некаму патэлефанаваўшы, адказала, што ўжо сёння этапавалі ў Бабруйскую папраўчую калонію №2”.

Па словах Наталлі, па прыбыцці Алеся ў Бабруйск, яго чакае змяшчэнне ў карантын. Якая будзе яго працягласць, невядома. Жанчына не ведае, калі ёй можна будзе наведаць мужа альбо даслаць яму перадачу: па тэлефоне ў адміністрацыі калоніі ніякай інфармацыі не даюць. Так было і ў “Валадарцы”, і ў жодзінскай турме.

У бабруйскай калоніі Наталлі паабяцалі, што ўсю неабходную інфармацыю ёй паведамяць лістом. Праўда, ліст гэты можа ісці з Бабруску ў Мінск ад аднаго дня да тыдня. І яна вымушана будзе чакаць альбо гэта ліста, альбо верагоднага адказу па тэлефоне. Бо ехаць у Бабруйск толькі дзеля таго, каб даведацца, што карантын яшчэ не скончыўся, немэтазгодна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі