"Алмаз" узяў штурмам наркапрытон у Мінску

Як паведамляе "Ежедневник", 33-гадовы гаспадар кватэры апошнім часам ужываў дома экстракцыйны опіўм. Таксама ён рэгулярна запрашаў да сябе сябрукоў-наркаманаў. Госці, як правіла, прыносілі інгрэдыенты для наркотыкаў з сабой, а з гаспадаром расплочваліся дозай опіўму.

Калі "алмазаўцы" захапілі кватэру, унутры якраз "адпачывала" чарговая кампанія. Падчас агляду жытла ў ім знайшлі раскіданыя шпрыцы, а на стале стаялі сем ёмістасцяў з ужо вырабленым опіўмам.

Фота — militarist.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі