Аляксандр Кульчы скасаваў кантракт з казахстанскім "Іртышом"
Беларускі футбаліст так і не згуляў ніводнага матча за паўладарскую каманду.
Як паведамляе "Советский спорт", клуб не здолеў заявіць 38-гадовага легіянера праз праблемы з дакументамі. Кульчы ўпэўнены, што без каманды ён не застанецца, таму не турбуецца наконт новых варыянтаў.
Нагадаем, што доўгі час беларускі футбаліст гуляў у расійскім чэмпіянаце за "Дынама", "Шыннік", "Томь", "Растоў" і "Краснадар".
Фота — fckrasnodar.ru