Аляксандр Лукашэнка сёння наведае "Віцебскдрэў"
Нагадаем, што ўчора кіраўнік дзяржавы наведваў "Магілёўдрэў".
Лукашэнку дакладуць пра тое, як ідзе на прадпрыемстве рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па вытворчасці драўняна-валакністых пліт і чаму не выконваюцца тэрміны яго выканання. Рэалізацыя праекта пачатая па дзяржпраграме інавацыйнага развіцця Беларусі на 2007-2010 гады. Аднак тэрміны пераносіліся чатыры разы. Цяпер увод у эксплуатацыю запланаваны на чэрвень 2013 года, паведамляе БЕЛТА.