Аляксандр Памідораў прэзентаваў новую песню (ВІДЭА)
Новую песню музыка выканаў падчас выступу ў варшаўскім клубе "Вятліна" 17 студзеня. Мерапрыемства адбылося ў межах “Авантур-тура”.
Наступныя выступы музыкі адбудуцца ў Лодзі (18 студзеня), Пшчолках (19 студзеня) і Гданьску (20 студзеня).
На канцэрце Аляксандр Памідораў выконваў песні са свайго альбома “Патас/Попс/Прапаганда”, праекту “Чорныя грушкі пагрому” ды іншыя кампазіцыі. Для слухачоў быў падрыхтаваны і сюрпрыз ад музыкі — прэзентацыя новай песні.
Фота — з фэйсбука Памідорава