Аляксандр Рыбак не мае ўласнага аўто, бо ўкладае грошы ў музыку (відэа)
Пра гэта нарвежскі спявак беларускага паходжання распавёў на ўкраінскім тэлеканале ТСН.
Аляксандр Рыбак кажа, што ў будучыні хоча адысці ад гастрольнай дзейнасці дзеля сям'і, перадае ТСН. Па словах спевака, ён марыць пра моцную сям'ю і пра дзяцей і для яго самы вялікі страх — не паспець абзавесціся дзецьмі. Спявак кажа, што хоча стаць кампазітарам, каб у будучыні не давялося шмат гастраляваць і надоўга раставацца з роднымі.
Пакуль жа музыка актыўна працуе, выступае на карпаратывах і займаецца творчасцю. Прычым ён нават не мае асабістага аўтамабіля, бо ўсе сродкі ўкладае ў музыку.