Аляксандра Герасіменя выйшла ў паўфінал на чэмпіянаце свету

Нашая плыўчыха сёння ўвечары выступіць у паўфінальным заплыве на дыстанцыі 50 м вольным стылем, паведамляе БЕЛТА.

У папярэдніх заплывах на 50 м вольным стылем Герасіменя паказала найлепшы час сярод усіх удзельніц — 24,27 секунды. Калі беларуская плыўчыха адолее сёння дыстанцыю, то заўтра яна выступіць у фінале заплыву на 50 м.

Нагадаем, што ў фінальным заплыве на дыстанцыі 100 м комплексным плаваннем Герасіменя заняла пятае месца.

Фота — era.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі