Аляксей Шадзько адсвяткаваў юбілей і прэзентаваў 5 новых песень (фота+гук)

120221 Svjardlou 6edko.mp3

Аматар невялікіх утульных залаў з ляпнымі аздобамі пад столлю, Аляксей Шадзько даў у Мінску юбілейны канцэрт. Але ўзрост музыкі значэння не мае: Шадзько занадта любіць сябе, каб змяняцца, дзе б і калі б ён ні спяваў за апошнія 15 гадоў.

“Крытыкі мяне папракаюць гэтым. У нас жа, ведаеце, чым менш краіна — тым больш крытыкаў… — крыўдуе артыст. — А гэта ж добра, што нічога не змяняецца! —Значыць, усе 15 гадоў — якасны прадукт”.

Трэба сказаць, адрэпетаваць юбілейную праграму музыкі не паспелі. Ды і як гэта было зрабіць, калі лідар “Сестры” піша песні ў Маскву, а астатнія музыкі запатрабаваныя ў дзясятку гуртоў, прычым не толькі ў Беларусі? У выніку большасць песень атрымліваецца імправізацыяй “на тэму”. Музыкі пераглядаюцца паміж сабой: як граем далей?

Косця Гарачы

 

Уладзімір Ткачэнка

 

Ігар Ляўчук

 

— У нас так прынята: каб скончыць песню, трэба даць знак бубначу, — аджартоўваецца Шадзько. Гэта праўда: на сцэне гітарыст Уладзімір Ткачэнка, клавішнік Косця Гарачы і флейтыст Ігар Ляўчук, якіх хлебам не кармі, а дай зайграць сола.

— Як Масква? — пытаюцца ў юбіляра наўпрост з залі.

— Брудна! — адказвае Аляксей Шадзько.

“Сокі можа выціскаць усё, што заўгодна. І Лондан, і Парыж… А ў Маскве да мяне ўсе добра ставяцца. І ў мяне там ёсць улюбёная праца, якую я вучыўся рабіць. Гэтага мне цалкам дастаткова”, — адказвае музыка на пытанне Еўрарадыё пра жыццё ў Маскве, пакуль на сцэне шчыруе Apple Tea.

apple_tea_on_shedko.mp3

 

 

Але госці сыходзяць, і на сцэне з’яўляецца беларускае ДДТ — гурт “Сестра”. Шадзько спявае неспадзявана мала хітоў для юбілейнага канцэрта. Затое “правярае боем” адразу 5 новых песень. З якіх самая цікавая, бадай што, “Три диплома” — пра лёс блюзмэна, які ўсё жыццё займаецца іншай справай.

try_diploma.mp3 

— Хопіць прыдурвацца, заспявайце сумнае! — перадаюць цыдулку з залі. Але сумнага гледачам даводзіцца пачакаць. Шадзько відавочна не хоча псаваць святочны настрой і выпраменьвае ўпэўненасць напалам пазітыў.

po_koleno_v_nebesah.mp3

 

 

— Заканчваем наш канцэрт. І я хачу, нарэшце… Можа, як-небудзь без “Маруси”? — спрабуе дамовіцца з гледачамі музыка.

— А што замест “Маруси”? Можа, “Радугу”? — запытаўся нехта з залі.

— “Радуга”, між іншага, ужо была! — абураецца артыст. І, зразумеўшы, што ёсць у жыцці рэчы, якіх не пазбегнуць, зацягвае “Марусю”. У адным з прыспеваў якой музыкам неспадзявана дапамааюць гледачы, якія дагэтуль паводзілі сябе ціха-ціха.

marusia_shedko.mp3 

“Маруся” атрымліваецца крыху больш павольнай, і таму яшчэ больш пафаснай, чым звычайна. І ўсё роўна пад гэтую песню прыгадваецца ўсё самае шчырае, што было ў жыцці. Гэтай бы светлай плямай канцэрту і скончыцца, але.... Аляксей Шадзько здрадзіў бы сабе, каб яшчэ раз не прыгадаў пра свой юбілей. Спецыяльна для якога і напісаў апошнюю песню.

special_for_dr_shedko.mp3

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі