Аляксею Навальнаму выставілі абвінавачанне
У вядомага расійскага блогера і апазіцыянера ўзялі падпіску аб нявыездзе.
Аляксею Навальнаму выстаўленае абвінавачванне ў "арганізацыі прысваення чужой маёмасці ў асабліва буйным памеры".
Нагадаем, следства зацікавіла дзейнасць Навальнага ў Кіраўскай вобласці ў той час, калі ён быў на грамадскіх пачатках дарадцам губернатара. Нібыта, Аляксей Навальны пераканаў кіраўніцтва прадпрыемства "Кіраўлес" падпісаць нявыгадную дамову на рэалізацыю лесапрадукцыі. Шкода склала больш за 30 тысяч долараў, паведамляе gazeta.ru.