Экстрэмалы закрылі сезон (фота, відэа)
Спартова-музычны фестываль CALIFORNICATION 5.0 (або проста “Каліфарняк”) прайшоў у Сілічах 1 красавіка.
Такое свята аматары сноўбордаў, горных лыж ды іншых рызыкоўных відаў спорту ладзяць у Беларусі ўжо пяць год. Сёлета “Каліфарняк” сабраў больш за 100 удзельнікаў.
Апроч спартовых спаборніцтваў, на гэтым свяце праходзіць шмат розных вясёлых конкурсаў, напрыклад, конкурс на найлепшы касцюм.