Амбасада Швецыі: У Эрыксана сёння быў нармальны працоўны дзень

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў шведскай амбасадзе. І патлумачылі, чаму першымі, як абвяшчалася раней, у Мінск не прыехалі паслы Польшчы і ЕС — Лешак Шарэпка і Майра Мора, адпаведна.

Амбасада Швецыі: “Рашэнні аб вяртанні паслоў —  гэта агульнаеўрапейскае рашэнне, прынятае ўсімі дзяржавамі Еўрасаюза. І рашэнне было прынята наконт усіх паслоў адразу. А далей пачаліся практычныя пытанні (наконт дня вяртання – Еўрарадыё.) — хто бліжэй жыве, у кагосьці — самалёт, у кагосьці — машына, у кагосьці — паром. Разумееце, гэта ўжо практычныя пытанні”.

Сам Стэфан Эрыксан пакуль ад усялякіх каментараў адмаўляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі