Amnesty International агучыла справаздачу аб стане правоў чалавека ў свеце
Паводле справаздачы, ў Беларусі існуе смяротнае пакаранне, абмяжоўваецца права на свабоду слова і сходаў, ігнаруюцца паведамленні аб катаваннях.
У апублікаванай сёння штогадовай справаздачы аб стане правоў чалавека ў свеце Amnesty International характарызуе Беларусь як краіну, у якой выконваюцца смяротныя пакаранні, улады жорстка абмяжоўваюць права на свабоду слова і сходаў, ігнаруюць паведамленні аб катаваннях і іншых відах жорсткага абыходжання з людзьмі, а вязням сумлення адмаўляюць у медычнай і юрыдычнай дапамозе, паведамляе радыё "Свабода".